244
Журналіст і відэаблогер Васіль Ядчанка апублікаваў выявы Гомеля, які стварыў з дапамогай штучнага інтэлекту. “Ведаеце, ці не, я нарадзіўся ў Гомелі. І вось з дапамогай нейрасеткі зрабіў выявы таго, як мог бы выглядаць мой родны горад. А таксама, як бы выглядаў Гомель, калі быў бы… чалавекам”, — напісаў аўтар.
Пры ўводзе фраз пра тое, як мог бы выглядаць горад над Сожам, каб быў чалавекам, рэсурс выдаў некалькі нечаканых малюнкаў.
У некаторых карцінках насамрэч аддалена пазнаюцца гомельскія славутасці і прыродныя аб’екты. А асобныя малюнкі атрымаліся надта футурыстычнымі, што, аднак, не пазбаўляе іх прыцягальнасці.
Як вам Гомель з альтэрнатыўнага вымярэння?