
На фота: Ларыса і Яўген – да арышту
Сярод 52 вызваленых палітвязняў – гомельскія журналісты Яўген Меркіс і Ларыса Шчыракова. Абодва адсядзелі амаль увесь тэрмін.
Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня 2022 года. Яе прыгаварылі да 3,5 гадоў па двух крымінальных артыкулах, сярод якіх “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. У гомельскай калоніі Ларыса працавала шчвачкай. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ларыса і так павінная была выйсці на волю неўзабаве, цалкам адсядзеўшы свой тэрмін. На радзіме ў Ларысы застаўся сын.
Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года. У яго, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы і канфіскавалі тэхніку. Журналіст быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).