Гомельскія ўлады спрабуюць перахапіць папулярны флэшмоб у Інстаграме

by homieldays

У Інстаграме за мінулы месяц набраў папулярнасць трэнд дадавання фота нейкага куточка Беларусі з пазнакай “This is Belarus. Пакажы сваю часцінку Беларусі”.

Кіраўнік гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў заклікаў падтрымаць акцыю, назваўшы яе патрыятычным флэшмобам і дадаўшы чырвона-зялёны сцяжок. Што з гэтым не так? Трэнд узнік сам па сабе, афіцыйныя ўлады не маюць да гэтага ніякага дачынення. Частка тых, хто выклаў здымкі з адпаведных хэштэгам, ні ў якім разе не сталі ўдзельнічаць у флэшмобе, пазіцыянаваным афіцыйнымі ўладамі.

Першыя пасты з пазнакай “This is Belarus. Пакажы сваю часцінку Беларусі”, якія пачалі з’яўляцца напрыканцы сакавіка, чырвона-зялёнага сцяжка не ўтрымліваюць і патрыятычным флэшмобам іх яшчэ карыстальнікі не называюць. Аднак пасля таго, як у чэленджы паўдзельнічала больш за 100 тысяч карыстальнікаў Інстаграма, афіцыйны чат Уладзіміра Прывалава ў тэлеграме размясціў паведамленне з заклікам далучыцца да патрыятычнай ініцыятывы. А праз некалькі дзён яшчэ адзін пра тое, што патрыятычна флэшмоб “Пакажы сваю часцінку Беларусі” працягваецца, гомельцы далучайцеся.”

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png