HomelDays_Logo_Main-mobil

Гомельскія ўлады “не заўважаюць” бамбёжкі Украіны, затое салідарызаваліся з Бранскам

Кіраўнік Гомеля, нараджэнец Браншчыны, Уладзімір Прывалаў ажно патэлефанаваў такой жа прызначанай кіраўніцы Бранска Марыне Дбар. Чыноўнік выказаў “словы падтрымкі і салідарнасці”.

Ён лічыць, што “гамельчане спачувальна сочаць за падзеямі, бо шмат хто з нас звязаны з жыхарам Бранска сяброўскімі і сямейнымі сувязямі”. Але варта зазірнуць у сацсеткі, каб пабачыць, што гэта не так.

Прывалаў выказаў спачуванні сем’ям ахвяраў ракетнага ўдару і паабяцаў “любую дапамогу” ад імя жыхыроў Гомеля.

Украінскія войскі 10 сакавіка ўдарылі па вытворцы вайсковай прадукцыі ў Бранску – заводу мікраэлектронікі “Крэмній Эл”. Расійскія ўлады заявілі пра ахвяры сярод мясцовых жыхароў. Расійская армія ў сваю чаргу бамбіла ўкраінскія гарады і энергетычную інфраструктуру ўсю зіму.

Штодзень

Відэа: УНІАН

Чытайце таксама

З’явіліся фотаздымкі наступстваў расейскай ракетнай атакі на Чарнігаў 

У свой час сярод гарадоў-пабрацімаў Гомеля былі шатландскі Абердын, французскі Клермон-Феран, Чэске-Будзеёвіцэ, так і ўкраінскія Чарнігаў і Данецк

Слайдар пастоў