Гомельскіх падлеткаў вучылі пускаць цягнікі пад адхон. І за гэта ім нічога не будзе

Рускамірцы ў Гомелі вучылі падлеткаў “заходзіць у тыл праціўніка, пераадольваць міннае поле і закладаць выбухоўку пад варожы састаў”. Базавыя навыкі “партызанскіх дыверсій” беларускія дзеці атрымалі ў межах “аздараўляльнага перасоўнага намётавага летніка з кругласуткавым прыбываннем дзяцей “Юны партызан”.

Арганізатарамі дадзенага летніка з’яўляюцца Рускі дом у Гомелі разам з Гомельскім абласным музеем ваеннай славы. Дадзены лагер, нягледзячы на яго мілітарысцкую скіраванасць, вытрыманы ў ідэалагічных рамках, таму ягоных удзельнікаў, у адрозненне ад віцебскіх і магілёўскіх падлеткаў, якіх вінавацяць у “падрыхтоўцы тэрактаў”, ніхто да адказнасці прыцягваць не будзе.

Мемарыял “Партызанская крынічка” быў адноўлены ў жніўні 2022 года. Цяпер гэтае месца выкарыстоўваецца для прапагандысцкіх мерапрыемстваў

Месцам правядзення летніка абралі мемарыял “Партызанская крынічка” пад Гомелем, дзе ў гады ІІ Сусветнай дзейнічаў партызанскі атрад “Бальшавік”. Рускі дом у Гомелі вядомы сваімі адыёзнымі акцыямі з удзелам дзяцей. Так, дадзеная структура спрыяе адпраўцы беларускіх падлеткаў у “Артэк”, які знаходзіцца ў акупаваным РФ Крыме. У красавіку 2023 года гомельскіх школьнікаў выкарысталі для ўшанавання памяці расейскага прапагандыста Владлена Татарскага, які заклікаў забіваць украінцаў, але сам загінуў у выніку тэракту.

Штодзень

 

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары