Гомельскае гарадское радыё ўзнікла, дзякуючы дэмакратычнаму гарсавету. Цяпер гэтае радыё – рупар прапаганды

by homieldays

30 гадоў таму, 4 лістапада 1992 года, для гомельцаў прагучала першая перадача Гомельскага гарадскога радыё. Стварэнне гэтага радыё лабіраваў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Дарэчы, пасля жнівеньскага путчу 1991 менавіта Прэзідыум гарсавета заняў прынцыповую пазіцыю і падтрымаў дэмакратычныя перамены, наклаўшы арышт на партыйную ўласнасць.

 

Гомельцы ўзгдваюць, што Гомельскае гарадское радыё ўзнікла на базе Сельмашаўскага. “Заснавальнікам” юрыдычна быў калектыў рэдакцыі і Гарадское радыё было тады незалежным.”

Пра тое, што стварэнне гарадскога радыё лабіраваў дэмакратычны савет, на самім радыё не згадваюць. У раздзеле “гісторыя” на сайце Гомельскага гарадскога радыё проста адзначаецца, што “4 лістапада 1992 года ў сетцы праваднога вяшчання прагучала першая перадача.”
З Гомельскага гарадскога радыё ў пачатку кастрычніка звольнілі двух радыёвядоўцаў за падтрымку пратэстоўцаў у 2020 годзе.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png