Гітару лідара гурта Tor Band канфіскавалі за стварэнне “экстрэмісцкага кантэнту”

by homieldays

Больш за тры месяцы за кратамі знаходзяцца рагачоўскія музыкі з папулярнага гурта Tor Band. Выканаўцаў пратэстовых хітоў і іх жонак змясцілі за краты без тлумачэння прычын у кастрычніку 2022 года. Пазней у матэрыялах незалежных СМІ з’явілася інфармацыя, што Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка арыштавалі за стварэнне і ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні. Музычную прадукцыю рагачоўцаў і іх сацсеткі ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі тады, калі выканаўцы ўжо знаходзіліся ў турме.

З апошняга, як паведамляе праваабаронцы рэсурс “Вясна”, адзін з пратаколаў паводле арт. 19.11 КаАП на Дзмітрыя Галавача быў складзены за тое, што ён напісаў “экстрэмісцкую” песню “Родная Зямля” і выклаў яе ў інтэрнет. Так, паводле пратакола, Дзмітрый Галавач, “выкарыстоўваючы гітару з футаралам і рамянём, вырабіў і з таго ж часу захоўваў з мэтай распаўсюду ў суполцы “Tor band” у “Вконтакте”, якая належыць яму, аўдыёматэрыял “Родная Зямля” [напісаны ў 2020 годзе] музычнага калектыву Tor band, які адносіцца да інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У далейшым, згодна рашэнню суда, гітара Дзмітрыя Галавача ўжо была канфіскаваная паводле пастановы суда ад 14 лістапада па арт. 19.11 КаАП.

На дадзены момант вядома, што музыкаў змясцілі ў СІЗА №3 Гомеля ў межах крымінальнай справы. Штодзень пісаў тое, што амаль адразу пасля арышту музыкаў іх ютубканал з мільёнамі праглядаў трапіў пад кантроль сілавікоў, якія прыбралі кантэнт.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png