Гомельскія выкладчыкі і кнігавыдаўцы ўшанавалі памяць гісторыка Валянціны Лебедзевай

by homieldays

Выкладчык паліталогіі ГДУ імя Ф. Скарыны Аляксандр Вараненка прэзентаваў на ўласным ютубканале відэа, у якім калегі па працы і выдаўцы кніг Валянціны Лебедзевай выказаліся пра тое, якім чалавекам яна была.

Кандыдат філалагічных навук Дзмітрый Паўлавец: “Яна была адзіным выкладчыкам, які карыстаўся беларускай мовай на гістарычным факультэце. У яе было вялікае кола сувязяў не толькі з беларускімі гісторыкамі, але і ва Украіне, Польшчы, Літве… Яна — цудоўны архівіст, працавала ў Гомелі, Кіеве, Маскве. Вельмі шмат зрабіла, каб знайсці невядомыя матэрыялы пра гісторыю Гомельшчыны.”

Дэкан філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Алена Палуян: “Валянціна Міхайлаўна Лебедзева — вядомы навуковец, даследчык культуры Беларусі, гісторыі Гомеля. Доўгі час працавала на кафедры гісторыі філфака. Яна ўсё жыццё прысвяціла гісторыі роднага краю. Яна стала ініцыятарам міжнародных доўнараўскіх чытанняў…”

Даследчыца Валянціна Лебедзева зрабіла надзвычай вялікі ўнёсак у вывучэнне гісторыі Беларусі і Гомельшчыны пачатку ХХ стагоддзя. Дзякуючы ёй у гістарыяграфію былі вернутыя імёны Палуты Бадуновай, Мітрафана Доўнара-Запольскага. А таксама адкрытыя невядомыя старонкі Гомеля і Гомельшчыны. Памерла ад цяжкай хваробы на 67 годзе жыцця.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png