Гамяльчаніна за «данаты» асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі»

46-гадовы жыхар Гомеля «пераводзіў ахвяраванні для дзейнасці» фонда салідарнасці BYSOL, прызнага ў Беларусі экстрэмісцскім фармаваннем, паведамляюць дзяржСМІ.

Паводле іх, раней не судзімаму гамяльчаніну прысудзілі тры гады «хатняй хіміі».

Па звестках праваабаронцаў з «Гомельскай вясны» гаворка ідзе пра суд над былым галоўным інжынеры гомельскага ААТ “Мілкавіта” Аляксандрам Стругальскім. Паводле іх, прысуд быў вынесены ў Гомельскім абласным судзе 13 лютага па арт. 361-2 ( фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.

Сілавікі затрымалі Стругальскага яшчэ ў кастрычніку 2022 года. Тады праўладнымі каналамі паведамлялася, што мужчына таксама «спрабаваў сарваць правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму».

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць