HomelDays_Logo_Main-mobil

Гомельцы ляцяць адпачываць у Кітай

Для тых жыхароў Гомеля, якія не хочуць адпачываць унутры Беларусі, у апошнія гады стала значна меней варыянтаў. Любімая многімі Украіна закрытая з пачаткам вайны і праз ролю Беларусі ў ёй. Расія для некаторых закрылася па той жа прычыне. Візы атрымаць у Еўразвяз не так і проста. На гэтым фоне нечакана цікавым, хоць і не танным кірункам, стаў Кітай.

Фота: toursoyuz.by

Гэта ўсё больш папулярны кірунак, улічваючы “сяброўства” ўладаў двух краінаў. Неаднаразова рэжым заяўляў, што вельмі зацікаўлены ў росце турыстычных плыняў. Хоць, канечне, мары ў Мінску пра тое, каб у Беларусь прыехалі кітайцы, а не наадварот.

Меркавання дзяржавы ў пытанні турызму вымушаныя ўлічваць, але не абавязкова прыслухоўваюцца. Кітай – гэта прадказальна не самы танны кірунак, як мінімум праз далёкія палёты. Кошты двухзоркавых гатэляў пачынаюцца ад 1000 долараў на чалавека.

Тураператары даволі актыўна прапаноўваюць гэты кірунак. Сярод тых фірмаў, якія працуюць у Гомелі, больш за 25 гатовыя падабраць пуцёўку ў экзатычную і далёкую краіну. Некаторыя з іх з прамым вылетам з Мінска. З Гомеля пакуль такіх авіяпералётаў няма.

Штодзень

Слайдар пастоў