Фотаздымкі на фоне посцілак

by ZB
Саматканыя посцілкі і дываны былі часткай інтэр’еру амаль кожнага дома. Імі засцілалі ложкі, накрываліся самі і накрывалі камоды, вешалі на сцены як дэкаратыўны элемент, а таксама выкарыстоўвалі як элементы абрадавай культуры. Таксама на фоне посцілак і дываноў рабілі фотаздымкі, бо гэта быў прыгожы фон, а і фотаздымак у вясковай хаце раней не быў штодзённай справай. Для такіх фотаздымкаў апраналіся ў лепшую вопратку, бо гэта была сапраўдная падзея, амаль свята.

Сёння фотаздымкі на фоне посцілак і дываноў – сапраўдныя рэліквіі, якія многія захоўваюць дома як памяць пра сваіх продкаў, а музеі шукаюць гэтыя скарбы для далейшага захоўвання і экспанавання.
У музеі Гомельскага палацава-паркавага комплексу працягвае працаваць выстава “Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне”, дзе ў тым ліку прадстаўлены сямейныя фотаздымкі на фоне посцілак і дываноў, дасланыя адмыслова для выставы. Але калі ў вашых сямейных архівах захаваліся такія ўнікальныя на сёння фотаздымкі, то можна іх надалей дасылаць у музей.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png