У Беларусі будуць зноў новыя дзённікі

by homieldays

Новыя дзённікі будуць адрознівацца ад старых нязначна. Калі на цяперашніх на адваротным баку вокладкі маецца рэклама псіхалагічнай службы ў выглядзе малюнку з тэкстам, то ў новых малюнка не будзе, а застанецца толькі тэкст. Дарэчы, выгляд цяперашніх дзённікаў быў вызначаны зусім нядаўна: у жніўні 2022 года.

Цяпер...
Цяпер...

Міністэрства адукацыі прыбірае з дзённікаў выявы хлопчыка і дзяўчынкі, на якіх было напісана “Перажываеш? У цябе ёсць праблема?” Менавіта праз гэтыя выявы некаторыя бацькі і настаўнікі памылкова падумалі, што былі ўведзеныя гендарныя дзённікі. Некаторыя ў крамах нават патрабавалі дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчынак.

У наступным навучальным годзе будзе такі адваротны бок вокладкі

 

З 1 верасня 2024 года ўводзяцца новыя дзённікі для школьнікаў. Цяпер там не будзе выяў хлопчыка і дзяўчынкі, а будзе проста напісаны тэкст: “Перажываеш? У цябе ёсць праблема?” Таксама ў дзённіках надпіс “законныя прадстаўнікі” замяняецца на подпіс “бацькі”. Гэта, відаць, зроблена праз боязь перад прапагандысткай Бонадаравай, якая нядаўна крытыкавала Мінадукацыі за падобную “сухую юрыдычную фармулёўку”.

У многіх еўрапейскіх краінах адмаўляюцца ад вядзення папяровага дзённіка. Напрыклад, у Польшчы яшчэ ў 2017 годзе была ўведзеная магчымасць для школ вядзення толькі электроннага дзённіка без наяўнасці папяровага.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png