Дзіцячыя вечарыны ў Гомелі і Рэчыцы ў стылі Хагі Вагі могуць забараніць

by homieldays

Прапагандыстка з Гародні Вольга Бондарава звярнулася да міністра культуры з просьбай прыняць меры для абароны непаўналетніх беларусаў ад Хагі Вагі. Тэматычныя мерапрыемствы з конкурсамі і танцавальнымі батламі мусяць прайсці ў многіх беларускіх гарадах. У тым ліку ў Рэчыцы і Гомелі. Арганізатары абяцаюць, што кожны маленькі ўдзельнік атрымае цацку Хагі Вагі. Аднак, на думку Бондаравай, цацкі Хагі Вагі — гэта культ смерці і сатанізму, з дапамогай якіх “дзецям унушаецца, што забіваць — гэта нармальна”. У сваім звароце да міністра культуры яна патрабуе на дапусціць у беларускую культурную прастору заходняй ідэалогіі, а таксама знайсці і пакараць тых, хто прапагандуе культуру смерці ў выглядзе цацак Хагі Вагі.

Вольга Бондарава – жыхарка Гародні, пасля даносаў якой пераследуюць непажаданых для ўладаў людзей і нават распачынаюць крымінальныя справы. Напрыклад, нядаўна яна атакавала прыватны музей Анатоля Белага у Старых Дарогах, у выніку чаго  з мемарыяльнай зоны зніклі партрэты паэткі Наталлі Арсенневай, братоў Луцкевічаў, Кастуся Каліноўскага, а таксама быў зняты бюст Ларысы Геніюш. З ініцыятывы Вольгі Бондаравай Астравецкая бібліятэка больш не называецца ў гонар даследчыка Адама Мальдзіса.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png