283
Дзіцячы садок павезлі ўскладаць цацкі і кветкі да помніка спаленай вёсцы. Чыноўнікі ад адукацыі называюць гэта патрыятычным выхаваннем.
Акцыя закранула дзіцячы садок №23 са Светлагорска, яны накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Ала». Паездку таксама прымеркавалі адкрыцця тыдня турызму і краязнаўства.
Дзецям распавялі гісторыю спаленай вёскі, а пасля яны ўсклалі кветкі і цацкі да помніка.
Па фота бачна, што з дзецьмі ездзілі некалькі дарослых. Не зусім зразумела, ці была паездка ўзгодненая з бацькамі, а таксама ў якім выглядзе была прадстаўленая гісторыя пра спаленне Алы.