Для прыборкі наступстваў урагану у Рагачоўскі раён прывезлі зняволеных з ЛПП

by Volha Bykouskaja

Прымусовую працу зняволеных з лячэбна-працоўнага прафілакторыя вырашылі задзейнічаць рэгіянальныя ўлады для вырашэння праблемаў пасля ўдару стыхіі.

Усяго са светлагорскага ЛПП прыехалі 55 чалавек. 20 з іх накіраваліся на эксперыментальную базу «Доўск», па 15 – у «Гадзілавічы» і «Забалоцце 2010» і 5 – у ААТ «Большастралкоўскі», паведамляе мясцовая раёнка.

Глядзячы па фота, яны будуць, як мінімум, дапамагаць у разгрузцы будаўнічых матэрыялаў.

Лячэбна-працоўны прафілакторый – установа, дзе быццам бы для лячэння ад алкагалізму працяглы тэрмін утрымліваюцца людзі.

Праваабаронцы неаднаразова ўказвалі на недахопы гэтай сістэмы. У 2020 годзе былы сядзелец «прафілакторыя» звярнуўся у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён падкрэсліў, што «ЛПП у Беларусі – гэта канцлагер з прымусовай працай».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png