Да Гомельскай вобласці дакацілася істэрыя наконт ліхтарыкаў з выбухоўкамі

by homieldays

Жыхары Гомельшчыны пачалі атрымліваць паведамленні пра раскіданыя на вуліцы ліхтарыкі з выбухоўкамі. Маўляў, каля школ хтосьці раскідвае ліхтарыкі, дзе замест батарэек – выбухоўка і пры ўключэнні якіх адбываецца падрыў. У адказ у розных чатах пачалі ва ўсю распаўсюджвацца паведамленні, што гэта фэйк. “Хопіць кашмарыць і накручваць людзей, няма такіх ліхтарыкаў у Беларусі”, – адзначаецца ў паведамленнях пра непраўдзівасць інфармацыі ў вайбер-чаце “Народны кантроль Рагачова”.

А некаторыя карыстальнікі месенджара Вайбер на паведамленні пра ліхтарыкі з выбухоўкай пачалі адказваць плакатамі савецкіх часоў: “зніштожым распаўсюджвальнікаў панічных чутак”.

Падобныя паведамленні пра ліхтарыкі з выбухоўкай распаўсюджвацца і на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны і ў самой Расеі. Напрыклад, у пачатку сакавіка падобнае паведамленне з’явілася ў тг-чаце “Энергадарскі сувязной”. Там нават прапаноўваюць звяртацца ў паліцыю, калі хтосьці ўбачыць падобныя прадметы.


Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png