Цэнтр Рагачова амаль суткі пражыў без ацяплення і гарачай вады праз аварыю

by ZB

Прычынай экстраннай сітуацыі стаў прарыў трубаправода. Ад першага паведамлення пра праблему ад уладаў да апошняй скаргі ад жыхароў прайшлі амаль 24 гадзіны.

Пра пачатак рамонту ў акаўнце «⁨КЖЭУП Рагачоў» паведамілі ў 16.00 4 студзеня. Без ацяплення і гарачай вады засталіся жылыя дамы па вуліцы Леніна (ад перакрыжавання з вул. Бабруйскай да вул. Кастрычніцкай) і часткова прылеглых жылых дамах па вуліцах Карла Лібкнехта, Кастрычніцкай, Савецкая, Казлова.

Пры гэтым у Рагачове быў мароз да -12, сёння днём тэмпература не падымалася вышэй за -9.

«Дзякуй, што ёсць пакой з балконам) У ёй зараз і грэемся, таму што ў суседняй ужо катаем снегавіка і хутка будзем катацца на санках», – пісалі мясцовыя жыхары.

Па скаргах было зразумела, што пацярпела ад аварыі і рагачоўская лякарня.

«Чаму няма запуску сістэмы ў бальніцы. Людзі з пнеўманіяй з кашлем. Холад неймаверны», – напісала А.Н.

Рамонтныя работы вяліся усю ноч, бліжэй да ранку «⁨КЖЭУП Рагачоў» паведаміў пра пачатак аднаўлення падачы цяпла. Гэта пацвярджалі і жыхары, але ў шэрагу кватэраў было халодна мінімум да абеду. Апошняе такое паведамленне паступіла ў 15.03, камунальшчыкі адсправаздачыліся пра адпраўленую брыгаду.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png