Чарнобыль: абы не было панікі (падкаст)

Савецкі Саюз, пра які цяпер некаторыя настальгуюць, — гэта зусім не смачнае марозіва, гэта замоўчванне праўды. Гаворка пра самую страшную трагедыю – аварыю на ЧАЭС, да якой абсалютна не былі падрыхтаванае кіраўніцтва тагачаснай краіны.

І самае страшнае, яны так баяліся панікі, што проста не забяспечылі людзей прэпаратамі ёду, якія былі неабходныя ў першыя гадзіны пасля аварыі. Навуковец, радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб адзначае:

“Тады не было своечасовага інфармавання насельніцтва з-за палітычных рашэнняў і той самай савецкай формулы “не дапусціць панікі”, што фактычна блакавала рэалізацыю навуковых рэкамендацый.”

 

Слухайце падкаст з Сяргеем Бесарабам пра наступствы аварыі і дзеянняў савецкага кіраўніцтва падчас і пасля аварыі на ЧАЭС. У падкасце таксама гучаць архіўныя запісы беларускіх ліквідатараў і жыхароў зоны адсялення.

 

Слайдар пастоў