HomelDays_Logo_Main-mobil

Адключаць ацяпленне сталі пасля скаргаў

Тэмпература ў дамах у Мазыры даходзіць да 26–28°C, людзі просяць адключыць ацяпленне. Са спазненнем, але ўлады ўсё ж пачынаюць прыбіраць цяпло з батарэяў.

“Падкажыце, калі ласка, калі скончыцца ацяпляльны сезон у Мазыры? Немагчыма знаходзіцца ў кватэры. Сонечны бок + гарачыя батарэі”, — скардзіцца Л.

Гэтую прапанову ў рэгіянальным чаце сустрэлі неадназначна. Адныя падтрымалі прапанову (“усё адкрыта і вельмі горача і на паўночным баку”), а другія адключэння баяцца.

“Адключаць, і на вуліцы пахаладае”, — выказвае перасцярогу Ю.

Іншая ўдзельніца размовы нагадвае пра малых дзяцей і старых хворых людзей. “Нічога, на наступным тыдні пахаладае, адключаць ацяпленне, і ўсе дружна пачнуць хварэць. Тады пачнуць ныць — навошта адключылі. Асабіста мне не горача, сплю пад зімовай коўдрай, вокны адкрываю толькі на праветрыванне пасля сну і перад сном. І мне нармальна”, — кажа М. Іншыя раяць проста адкруціць рэгулятар батарэі.

Ад сённяшняга дня ўлады пачалі паэтапнае адключэнне ў Мазыры і некаторых іншых гарадах вобласці. Прычынай гэтага сталі, канечне, не скаргі. А сярэднесуткавая тэмпература, якая дасягнула +8 градусаў.

Але гэта вясна. Доўгатэрміновы прагноз паказвае, што сакавік хоць і будзе цёплы, але ноччу некаторыя ночы будуць яшчэ і з мінусам. У такой сітуацыі, найхутчэй, давядзецца памерзнуць, бо сістэма прыдуманая па адключэнню ацяплення хутка зрэагаваць не можа.

Штодзень

Слайдар пастоў