Аўтару відэа з гукам дрона ў Гомелі пагражаюць крыміналкай

Ілюстрацыйнае фота

Невядомы падлетак выклаў у Цік-ток відэа з гулам. Сам ён разважае, ці гэта гук шахеда ці самалёта, хоць аб’екта здымкаў фактычна не бачна. Але некаторым каментатарам гэтага стала дастаткова, каб пагражаць аўтару крымінальнай адказнасцю.

Меркаванні каментатараў, што гэта за аб’ект падзяліліся.

“Так працуе СВА ў Беларусі, што можна вольна лятаць”, – скардзіцца Г. М. і В. адразу адпісалі пра вучэнні, але іншыя ўдзельнікі дыскусіі з імі нязгодныя: “Гэта тым сам прыдумаў”. Адна з версіяў ляцеў беспілотнік, які фатаграфуе абстаноўку ў пойме ракі Сож.

Ёсць абмеркаванні гэта быў “Шахед” ці “Герань” (від іранскага беспілотніка, якімі карыстаецца РФ у вайне ва Украіне): “Расійскі “Шахед” заблукаў, які ва Украіну ляцеў”. “Над Гомелем (побач з ім) лятаюць вельмі часта. Яны праз нашу тэрыторыю ляцяць ва Украіну, увы і ах”, – піша С.

У каментары прыйшла Кс., якая абвесціла, што “сказалі не здымаць на тэлефон, вы вайны хочаце” і дадала, што “за гэта могуць і пасадзіць, я сама ўчора глядзела ў навінах”. Кр дадаў: “Крыміналка за здымкі, папярэдзіў выканкам”, а КБ лічыць, што “маме штраф дадуць”, Ю. перакананая, што здымаць іх забаронена, асабліва выкладаць.

Вось так улады змагаюцца з вайсковай пагрозай: няважна, што ляціць і куды, важна, каб пра гэта не было відэа.

Штодзень

Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая.

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя