Улады справаздачацца пра загатаваныя ў вобласці 3,2 тысяч куб м драўніны пасля ўрагану

Такія звесткі агучаныя на аператыўным штабе ў аблвыканкаме

by ZB

Каб зразумець, наколькі пацярпеў лясны фонд рэгіёну, можна згадаць, што ў таварным вагоне змяшчаецца каля 150 кубоў. Атрымліваецца, што з падрыхтаванага матэрыялу можна сабраць састаў з больш чым 20 вагонаў.

Выратаванне рабіны, якая пацярпела ад урагану. Фота: Гомельшчына афіцыйна

Абласныя ўлады паведамляюць, што дрэвы рубяць без выходных. У першую чаргу расчышчаюць тэрыторыі, дзе трэба аднаўляць лініі электраперадач. Для гэтага могуць нават на нейкі час выключаць электрычнасць.

Намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз распавёў гомельскаму тэлеканалу, што цяпер арганізаваныя абыходы ліній электраперадачы для пошуку небяспечных дрэваў.

У той час як улады скіраваныя на вырубку пацярпелых ад урагану дрэваў, мясцовыя жыхары часам знаходзяць варыянты, як іх выратаваць.

Так, у Калінкавічах Іван Сігай і школьнік Дзмітрый Верамееў захавалі рабіну. Дрэва з напалову вывернутымі каранямі паднялі з дапамогай лябёдкі і троса, прысыпалі аснову зямлёй.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png