Міліцыя затрымала ў Жлобіне чатырох падлеткаў за тое, што купаліся ў забароненым месцы

«Злосных парушальнікаў» 14 і 15 год узялі на «мокрай» справе – калі яны купаліся ў грабным канале ў Жлобіне.

by ZB

Замест арганізацыі новых абсталяваных пляжаў улады і сілавікі ідуць іншым шляхам: яны змагаюцца з тымі, хто купаецца ў непрыстасаваных месцах. Супрацоўнікі таварыства ратавання на водах, МНС і сілавікі штодзённа праводзяць рэйды.


«Падлеткі пражываюць у розных раёнах горада. Сустрэліся і без суправаджэння дарослых прыйшлі да вадаёма. Нягледзячы на ўсталяваныя забаронныя знакі, якія паказваюць, што ў дадзеным месцы купанне забаронена, – зайшлі ў ваду», – паскардзіўся мясцовай раёнцы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Жлобінскага РАУС Віталь Акуліч.

Пра далейшы лёс затрыманых не распавядаецца.

Пры гэтым, трэба сказаць, што кожны сезон у Беларусі тонуць за сезон больш за 300 чалавек. У тым жа Жлобіне 4 чэрвеня патанулі два падлеткі. У Добрушы ўчора – яшчэ адзін.

Іншае пытанне, ці можна вырашыць гэтую праблему падобнымі забаронамі і затрыманнямі, як і малаэфектыўнай агітацыйнай кампаніяй.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png