Дзетсадаўцаў са Светлагорска адправілі ўскладаць цацкі ахвярам вайны

Да прапагандысцкіх мерапрыемстваў далучаюць з самага дзяцінства

by homieldays

Дзіцячы садок павезлі ўскладаць цацкі і кветкі да помніка спаленай вёсцы. Чыноўнікі ад адукацыі называюць гэта патрыятычным выхаваннем.

Акцыя закранула дзіцячы садок №23 са Светлагорска, яны накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Ала». Паездку таксама прымеркавалі адкрыцця тыдня турызму і краязнаўства.

Дзецям распавялі гісторыю спаленай вёскі, а пасля яны ўсклалі кветкі і цацкі да помніка.

 

Па фота бачна, што з дзецьмі ездзілі некалькі дарослых. Не зусім зразумела, ці была паездка ўзгодненая з бацькамі, а таксама ў якім выглядзе была прадстаўленая гісторыя пра спаленне Алы.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png