271
Паводле дадзеных сайта Дзяржзакупкі, “Веткаўскі спецлесгас” плануе набыць 20 папераджальных і забараняльных знакаў радыяцыйнай бяспекі. На дадзены момант усе 79 населеных пунктаў Веткаўскага раёна знаходзіцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС інфармуе, што ў зоне з правам на адсяленне размешчана 43 населеныя пункты, у тым ліку і горад Ветка. 36 населеных пунктаў Веткаўскага раёна знаходзяцца ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.
Пасля аварыі на ЧАЭС у Веткаўскім раёне было ліквідавана 8 сельскіх і адзін гарадскі Савет, 59 населеных пунктаў адсялілі.