367
У Цэнтральным раёне паехалі, як распавяла мясцоваму дзяржСМІ дырэктар разлікова-даведачнага цэнтра Вольга Ткачова, па 73 адрасах. Даведаліся, што 15 з іх «захламленыя і знаходзяцца ў антысанітарным стане», гаспадароў пужаюць, што высяляць без прадстаўлення іншага жытла. У яшчэ 29 кватэрах людзям выдалі накіраванні на працу, паведамілі пра запазычанні, у 11 адключылі ваду, гаспадароў 18 будуць шукаць. Каб вырашаць, што рабіць з гэтымі людзьмі далей, два разы на месяц будуць праводзіць штаб адміністрацыі раёна.
У Чыгуначным раёне ўлады знайшлі 16 праблемных кватэраў, у трох з іх зафіксавалі антысанітарыю, яшчэ ў чатырох рыхтуюцца выселіць жыхароў, у пяці – адключылі ваду (электрычнасці там ужо няма). Гаспадароў шасці памяшканняў будуць шукаць.
Гаспадаром адной з кватэраў з’яўляецца «абавязаная асоба», якая працяглы час ужо не знаходзіцца ў гэтым месцы, дзеці жывуць з апекуном. Дык прадстаўнікі ўладаў спачатку патрабавалі аплаты запачынасці за камуналку ад апекуна, а пасля знайшлі далёкіх сваякоў, «якія аплацілі запазычанасць у памеры 1138 рублёў». Пры гэтым умовы аплаты не згадваюцца.
У Навабеліцкім раёне чыноўнікі наведалі 23 адрасы, дзе жывуць шматдзетныя сем’і і дзеці-сіроты. Зайсці змаглі толькі ў сем, там яны ўручылі апавяшчэнні пра неабходнасць працаўладкавання, паведамленні пра запазычанасці, чатыры дасудовыя папярэджанні пра высяленне. У трох з іх адключылі ваду, у трох жа паўторна – электрычнасць (з мінулага адключэння грамадзяне вярнулі як самастойна). Па 12 адрасах ніхто не жыве, і гаспадароў будуць спрабаваць шукаць.
«Наведваліся адрасы з запазычанасцю больш за год і больш, мы не разлічвалі на імгненны вынік. Аднак некаторыя грамадзяне пачалі часткова пагашаць наяўную запазычанасць, і за два тыдні працы камісій была праведзена аплата па 15 адрасах на суму 7,5 тысячы рублёў», – адзначыла Вольга Ткачова.