Як «Гомельская праўда» лесвіцу «рабіла» ў доме

by ZB

Супрацоўнікі дзяржСМІ сцвярджаюць, што менавіта іх публікацыі паскорылі вырашэнне праблемы. Але прасочым, што адбывалася з лесвіцай у адным са шматкватэрных дамоў у Гомелі на прыкладзе самай галоўнай дзяржгазеты рэгіёну.

  1. Жыхары дома № 22 па вуліцы Багдановіча абласнога цэнтра звярнуліся ў «Гомельскую праўду» з праблемай – «ля ўваходу ў пад’езд рассыпаліся прыступкі». Калі гэты зварот адбыўся, у выніковым матэрыяле не пішуць, часу, падобна прайшло нямала.
  2. На адрас выехаў супрацоўнік газеты. За кадрам засталіся тое, як была арганізаваная гэтая экспедыцыя.
  3. Гэты невядомы герой асабіста пераканаўся, што прыступкі разваліліся і зрабіў фота («сітуацыю пагаршаў металічны каркас прыступак, які мог прывесці да траўмы»), а таксама знайшоў прычыны ўсё ж зрабіць рамонт («у пад’ездзе, як высветлілася, пражываюць два інваліды па зроку, дзеці і старыя, якія ўваходзяць у групу рызыкі»).
  4. У газеце з’явілася публікацыя «Сем прыступак разладу» пад рубрыкай “Крык душы”. Тут дата ўжо вядомая: 12 сакавіка (анлайн гэтага артыкула няма, не шукайце). Дарэчы, чаму «Крык душы»? Калі публікацыя цалкам была падрыхтаваная рэдакцыяй, узнікае пытанне, чыя душа крычала.
  5. І вось сёння, больш чым праз месяц, напружанай працы («спачатку адрамантавалі асноўныя прыступкі, затым участак з пандусам»).

У «Гомельскай праўдзе» сцвярджаюць, што «выступ газеты паспрыяў хутчэйшаму правядзенню рамонтных работ» (якасць выкананай працы не каментуем, чытачы могуць самі зрабіць высновы, ацаніўшы работы па фотаздымку). Больш за месяц (а тое і два, калі прыгадаць, што мы не ведаем дату звароту) – гэта сёння называецца хутчэйшым вырашэннем. Пытанне, колькі месяцаў чакаюць астатнія жыхары горада застаецца адкрытым.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png