Пра гэта паведаміў Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У “Кароне Расейскай імперыі” выявілі цвіль.
Дзяржаўны санітарны нагляд Гомельскай вобласці выявіў 9 найменняў нядобраякаснай прадукцыі, якія не адпавядаюць гігіенічным нарматывам. З іх – пяць зроблена ў Расеі.
Таматная паста “Іранская” вытворчасці “Донконсервпром ЮГ”, якая знаходзіцца ў Растоўскай вобласці, не адпавядае патрабаванням па ўтрыманні фарбавальнікаў.
У цукерках “Фініксы” з ківі ў шакаладнай глазуры, зробленых у Яраслаўскай вобласці, дзяржаўны санітарны нагляд знайшоў бактэрыі групы кішэчнай палачкі.
Чай чорны цэйлонскі “Карона Расейскай імперыі”, зроблены ў Маскоўскай вобласці, не адпавядае патрабаванням бяспекі па мікрабіялагічным паказчыку “цвілі”.
“Фольга алюмініевая. Універсальная” вытворчасці “Хозсфера” горада Тула не адпавядае бяспецы па санітарна-хімічнаму паказчыку — міграцыя “алюмінію” ў 0,3% раствор малочнай кіслаты.
Папяровыя сурвэткі “GRATIAS”, вырабленыя ў Маскоўскай вобласці, не адпавядаюць патрабаванням бяспекі па паказчыку “арганалептыка выцяжкі: знешні выгляд”.
Дадзеная прадукцыя знятая з рэалізацыі.