Конкурс малюнкаў школьнікаў, прысвечаны да 10-годдзя анексіі Крыма, абвясціў гомельскі «Рускі дом» (прадстаўніцтва сумна вядомага Рассупрацоўніцтва).
Арганізатары збіраюць любыя аўтарскія карціны дзяцей ад 12 да 17 год, але абавязкова да малюнка просяць прыкласці верш (на 4 радкі) пра Крым. Не ўказваецца, што яны плануюць рабіць з творчымі работамі, дзе будзе напісана пра тое, што паўвостраў належаў і будзе належыць да Украіны.
Асноўныя патрабаванні ў цэлым невысокія: «работа павінна быць творчай і самастойнай», прызы збіраюцца выдаць усім удзельнікаў. Гэта ўскосна ўказвае на прапагандысцкую і палітычную аснову «конкурсу».
Важна памятаць, што «Рассупрацоўніцтва» і ягоныя «Рускія дамы» – інструмент так званай «мяккай сілы» Расіі, праз якую яна прасоўвае свае каштоўнасці і ідэалы.
Анексія Крыма была праведзеная Расіяй у лютым-сакавіку 2014 года і не прызнаная большай часткай (і ўсімі дэмакратычнымі краінамі) сусветнай супольнасці.