У доме на Барыкіна ў Гомелі ўжо больш за тыдзень забітая каналізацыя, жыхары скардзяцца на смурод і затоплены падвал

by ZB

“Падвал поўнасцю заліты фекаліямі. У доме і кватэрах пах каналізацыі. Незлічоныя званкі ў 115 выніку не даюць”, – напісаў чытач “ЧП Гомель”.

Паводле яго слоў, жыхары дома №76 баяцца, “што будзе як мінулай зімой, калі ад бруду перагарэлі помпы і два тыдні сядзелі без ацяплення і гарачай вады”.

Пры гэтым, камунальнікі ўжо адпампоўвалі каналізацыю, але гэта дапамагае толькі часова. Па дадзеных «ЧП Гомель», праблема на самой справе ў помпавай станцыі каля дома, дзе ламаецца абсталяванне.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png