У Гомельскай вобласці ў лёдзе робяць лункі. Гэта трэба, каб рыба не загінула без кіслароду

by homieldays

Улады рэгіёну заявілі пра “перадзаморныя з’явы” на некалькіх рэках. Супрацоўнікі Таварыства выратавання на вадзе прабівалі лункі і нават рабілі фантаны на Сажы, Іпуці і Прыпяці.

Фота: “Петрыкаўскія навіны”

 

 

“Упершыню за нашу практыку сустракаецца такая сітуацыя менавіта на рацэ, часцей перадзаморныя з’явы назіраюцца ў азёрах і сажалках”, — тлумачыў намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў Павел Новікаў.

Афіцыйныя рэгіянальныя крыніцы паведамляюць, што ўзровень кіслароду ў двух з чатырох кантрольных пунктах быў зніжаны. Па звестках уладаў, праблемы звязаныя з пад’ёмам вады ў Сажы, дзе працэс пачаўся пасля спаду ў Іпуці і Бяседзі.

Алгарытм работы такі: зрабіць палонку ці лунку, закрыць іх саломай і кратамі з натуральных матэрыялаў. Таксама спецыялісты прагналі ваду з дапамогай кампрэсара са спецыяльным фільтрам, атрымліваюцца амаль што фантаны.

У сваю чаргу, у Добрушы адсправаздачыліся пра тое, што зрабілі тры палонкі і каля 50 лунак, вядома пра падобную работу і ў Петрыкаве.

Улады справаздачацца, што падобныя мерапрыемствы працягнуць і плануюць далучыць да іх рыбакоў.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png