Больш за 5,5 тысяч долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ

by ZB

Сярод падпісных выданняў – толькі дзяржаўныя: “Гомельская праўда”, “Маяк Палесся”, “Беларусь Сегодня”, “Настаўніцкая газета”, “Культура”. На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

Па тры асобнікі дзяржаўных выданняў пойдзе ў населеныя пункты Вуглы, Буркі, Чамярысы, Малейкі, Малажын, Краснае і пасёлак Камарын. Аднак больш за ўсё сродкаў выдзяляецца для ўстановаў аддзелаў культуры і адукацыі Брагінскага райвыканкама. Аддзел адукацыі Брагінскага райвынкама збіраецца выпісаць 71 камплект дзяржаўных газет на суму 5487 беларускіх рублёў. Гэта па 11 камплектаў “Беларусь Сегодня” і “Гомельскай праўды”, якія збіраюцца выпісваць 1 месяц. 22 камплекты “Настаўніцкай газеты”, 1 камплект “Зборніка нарматыўных дакументаў”, 1 камплект “Аддзела кадраў”, якія збіраюцца выпісваць на тры месяцы. Але больш за ўсё грошай пойдзе на раённую брагінскую газету “Маяк Палесся”: на квартал просяць 25 камплектаў, на што выдаткоўваецца 2467 беларускіх рублёў.

Аддзел культуры Брагінскага райвыканкама збіраецца выдаткаваць на падпіску яшчэ больш грошай: 9 538 беларускіх рублёў. Аддзел ідэалагічнай работы збіраецца выпісваць “Советкую Беларусь”, “Гомельскую праўду”, “Маяк Палесся” і “Культуру”. Больш за ўсё грошай у ідэолагаў пойдзе на “Маяк Палесся”: 1480 беларускіх рублёў. Сярод установаў аддзела культуры, якія выдаткоўваюць грошы на ведамасную падпіску, — гэта “Брагінская цэнтральная раённая бібліятэка”. Больш за ўсё сродкаў пойдзе на дзяржаўныя прапагандысцкія выданні “Беларусь Сегодня”, “Гомельская праўда” і “Маяк Палесся”. Гэтыя газеты будуць выпісваць па 14 камплектаў цягам трох месяцаў. На гэта пойдзе каля 5 тысяч беларускіх рублёў. І ўсяго адна тысяча беларускіх рублёў пойдзе на іншыя выданні кшталту “Мастацтва”, “Служба выратавання”, “Мишутка”, “Сваты”. Менш за ўсё сродкаў пойдзе на выданне “Бібліятэчны свет” – усяго 8 рублёў 43 капейкі.

Такім чынам, больш за ўсё грошай у Брагінскага райвыканкама пойдзе на тры прапагандысцкія выданні: “Беларусь Сегодня”, “Гомельская праўда” і “Маяк Палесся”. Між іншым, у 2020 годзе галоўны рэдактар раёнкі “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка пісала ў артыкулах пра замежных лялькаводаў, называла пратэстоўцаў “леваруциенеры”, якія не ведаюць сапраўднай працы. І вось цяпер на нецікавае прапагандысцкае выданне выдаткоўваюцца немалыя бюджэтныя сродкі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png