У Гомелі на Хэлаўін пакажуць “Страсці па Матвеі”

by homieldays

Гэта расейская кінастужка пра алтарніка, які марыць стаць святаром. На прэм’еру фільма хадзілі нават святары з Гомельскай епархіі, якія зладзілі па праглядзе фільма абмеркаванне пра сямейныя каштоўнасці.

“Страсці па Матвею” — гэта простая камедыя пра алтарніка, якому трэба ажаніцца за месяц, каб стаць настаяцелем. Фільм здымала лаяльная Пуціну расейская прадзюсарская група Yellow, Black and White. Яе стваральнікі — Сангажы Тарбаеў (дэпутат Дзяржаўнай думы і старшыня камітэта Дзяржаўнай думы па турызме) і Эдуард Ілаян (з 2018 па 2020 гады генеральны прадзюсар “Газпраммедыя” — холдынг, які патрапіў пад санкцыі Канады і ЗША). Група Yellow, Black and White зняла фільм “Чабурашка”, а таксама касмічную драму “Вызаў”, які Пуцін назваў унікальнай падзеяй.

Па дзяржаўных беларускіх СМІ распаўсюджваецца думка, што Хэлаўін навязвае Захад. У прамым эфіры АНТ заявілі, што Хэлаўін разбурае сямейныя каштоўнасці.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png