Гомельскія ўлады баяцца паўтарэння 2020-га на будучых выбарах

by ZB

З гэтай нагоды ў Гомелі прайшоў цэлы семінар ідэолагаў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў. Самае цікавае, што тэма сустрэчы гучала як “палітычная сітуацыя ў Беларусі і Расеі напярэдадні выбарчых цыклаў”. Галоўнай задачай ідэолагаў, як падкрэслілі падчас сустрэчы, з’яўляецца падрыхтоўка да любых сцэнароў, якія апаненты могуць падрыхтаваць напярэдадні выбараў. У прыклад быў прыведзены 2020 год. Маўляў, напярэдадні выбараў адбудзецца спроба стварыць нестабільную сітуацыю ў грамадстве.

На сустрэчы прысутнічаў прапагандыст Аляксей Аўдонін, які ў 2021 годзе наведваў акупаваны Крым. Прапагандыст падкрэсліў наступную асаблівую небяспеку для Беларусі: пераманьванне спецыялістаў у сферы дакладных навук на Захад і “засмечванне” розумаў моладзі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png