108
Габрэйская абшчына Гомеля далучаецца да ўсеагульнай малітвы за людзей, якія пацярпелі ад нападу тэрарыстаў з Хамас. На сайце мясцовай арганізацыі “Бейт Якаў” з’явілася паведамленне пра тое, што 11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца малітва “за нашых братоў, якія знаходзяцца ў бядзе і ў палоне ў Святой Зямлі”.
Гомель — адзін з многіх беларускіх гарадоў, чыя гісторыя моцна звязаная з габрэйскім народам. Адсюль паходзяць шматлікія вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы з габрэйскімі каранямі. Да ІІ Сусветнай вайны каля 30% насельніцтва горада над Сожам складалі габрэі. Паводле перапісу 2009 года, у Гомелі пражывала 1676 грамадзян габрэйскай нацыянальнасці.