Жыхароў Гомельшчыны прымушаюць скінуцца на прапагандысцкі помнік

by homieldays

28 кастрычніка на Гомельшчыне запланаваны суботнік. Сёлета ўлады прапаноўваюць працоўным калектывам і дзяржаўным арганізацыям далучыцца да рэканструкцыі плошчы Паўстання. У выніку рэканструкцыі на плошчы з’явяцца кветнікі ў выглядзе зорак і трохметровая скульптура ў выглядзе рук, прысвечаная прапагандысцкай тэме генацыду беларускага народу. Як паведамляецца на сайце Гомельскага аблвыканкама, сабраныя падчас суботніка сродкі пойдуць на выраб і ўсталяванне памятнага знаку і добраўпарадкаванне плошчы Паўстання ў Гомелі.

 

Праект знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага нарада

 

Аўтарам памятнага знаку на плошчы Паўстання з’яўляецца скульптар з Віцебшчыны Іван Казак, які цяпер вельмі папулярны сярод уладаў Беларусі. Напрыклад, ягоную кампазіцыю “Дрэва жыцця”, на якую і прымушаюць скінуцца жыхароў Гомельшчыны, усталююць адразу ў некалькіх гарадах. У Багушэўску напярэдадні прапагандысцкага свята дня народнага адзінства паставілі скульптуру “Закаханыя”. У Шуміліна ў 2021 годзе напярэдадні Дажынак усталявалі ажно дзве скульптуры Івана Казака: “Берагіня лесу” і “Танец закаханых”. А калісьці, у 1987 годзе, скульптар рабіў кампазіцыі, прысвечаны ахвярам рэпрэсій.

“Штодзень” раней пісаў пра тое, ці патрэбны Гомелю яшчэ адзін мемарыял, прысвечаны Другой сусветнай вайне.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png