Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сустракае Дзень народзінаў у калоніі

by homieldays

Старшыня ліквідаванага ўладамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, літаратар і грамадскі дзеяч, які паходзіць з Гомельшчыны, Алесь Бяляцкі адзначае 61-ы дзень нараджэння ў папраўчай калоніі №9. Палітвязня асудзілі на 10 год пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму ў калоніі за ягоную дзейнасць у справе абароны правоў чалавека. Нягледзячы на пагрозу арышту, Алесь Бяляцкі працягваў заставацца ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года. Яго, як і некалькіх іншых калег па “Вясне”, затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Ужо знаходзячыся ў турме, Нобелеўскі камітэт уганараваў беларускага праваабаронцу прэстыжнай узнагародай.

Фота: https://spring96.org

 

3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік агучыла прысуд
старшыні “Вясны” і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, намесніку старшыні “Вясны” і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Міжнародная праваабарончая супольнасць асудзіла гэтыя выракі.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png