80
28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам. Матывіровачная частка гучыць так: “Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне”.
Паводле Гомельскага абласнога суду, справу Яўгена Меркіса будзе весці суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Ён у канцы вясны асудзіў палітвязня на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітзняволенага прызналі вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). У жніўні ў Вярхоўным судзе была разгледжаная апеляцыйная скарга Яўгена Меркіса.