Каб Гомель не пераўтварыўся ў смеццевы палігон

by homieldays

Кожны гомелец можа бясконца рабіць тры рэчы: шпацыраваць па набярэжнай, дыхаць шакаладным водарам ад “Спартака” і… лаяцца на смеццевыя праблемы (калі прапусцілі артыкул пра стан сметніц у Чонках, чытайце тут).

Даводзіцца скардзіцца на смецце і жыхарам мікрараёна “Шведская горка”. Сёлета было няшмат сонечных дзён, якія дазволілі б напоўніцу атрымаць асалоду ад пляжа. А вось прылеглай да яго зонай адпачынку, з лавамі, сцежкамі, дзіцячымі забаўкамі і маляўнічымі краявідамі, была магчымасць карыстацца куды часцей.

Але настрой ад прагулкі па гэтых мясцінах стала псуе выгляд перапоўненых маленькіх сметнікаў. Смецце вымаецца з іх штодня. Але вельмі хутка яны зноў запаўняюцца бутэлькамі і пакункамі, бо ахвотных арганізаваць пікнік на беразе Сожа хапае (і далёка не заўсёды гэта маладзёны з півам, хапае і сямейных пар з дзецьмі, і старэйшых асоб).

Пры гэтым спаслацца на адсутнасць вялікіх кантэйнераў нельга – яны размешчаны наверсе, ля прыступак, што вядуць на пляж. Але падобна, што трохі пранесці пакунак са смеццем некаторым асобам цяжка.

З аналагічнай праблемай сутыкаюцца жыхары ў розных частках горада. Вось так, напрыклад, выглядаюць сметнікі каля лаў у адным з дворыкаў у цэнтры горада.

Хочацца нагадаць, што маленькія сметніцы існуюць для невялікага смецця: недакуркаў, абгортак ад марозіва ці скурак ад бананаў. Большае па памерах смецце (у тым ліку і любая тара з-пад напояў, а тым больш цэлыя пакункі з адходамі) трэба адносіць у кантэйнеры.

Чалавек штодзень пакідае пасля сябе шмат смецця. І толькі пры адказным стаўленні кожнага да выкідання і ўтылізацыі нашыя гарады не ператворацца ў смеццевыя палігоны.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png