Кожны 20-ы жыхар Гомельшчыны афіцыйна лічыцца малазабяспечаным

by ZB

Такія падлікі камітэт праводзіць кожны квартал. Дык вось па выніках першага квартала 2023 года (дадзеных за другі квартал яшчэ няма – рэд.) малазабяспечанымі ў Гомельскім рэгіёне прызнана 5,4% насельніцтва. І гэта трэцяе месца ў спісе сумнага лідарства. На першым месцы – Магілёўская вобласць. Там 5,9% малазабяспечанага насельніцтва. На другім – Берасцейшчына (5,4%).

Ілюстрацыйнае фота

Нагадаем, афіцыйна малазабяспечаным у Беларусі лічыцца чалавек, штомесячны дастатак якога не дацягвае нават да пражытачнага мінімуму.

Нагадаем, сённяшні сярэдні бюджэт пражытачнага мінімуму на душу насельніцтва ў краіне складае 352 руб. 13 кап., і гэта на 3,1% вышэй у параўнанні з нарматывам, якія дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2023 (апошні раз даследаванне, на вынікі якога мы звярнулі ўвагу, праводзілі менавіта тады – рэд.).

Лічыцца, што мінімальная сума, на якую працаздольны чалавек можа забяспечыць сябе на працягу месяца, складае 389, 53 руб. Пенсіянер – на 265,96 рублі, дзецям да 3-х гадоў нібыта павінна хапіць 224, 26 рублі, дзецям ад 3-х да 6 – ці гадоў – 308,56 рублі, а дзецям ад 6 да 18 гадоў – 378,15 рублі.

Улічваючы, што лічбы выглядаюць маларэальнымі, то па факце людзей, якіх можна назваць малазабяспечанымі, але ўжо неафіцыйна, у рэгіёне ды і па ўсёй Беларусі значна больш.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png