На ўездзе ў Гомель з трасы М5 усіх цяпер сустракае Рысь

by ZB

Мяркуючы па спісе каманд-удзельніц, прыпіска «СНД» у назве гэтых гульняў, якія, відавочна, праводзяць не ў той час, не ў той краіне і не ў тым месцы, трапіла туды выпадкова. Прымаць удзел у гульнях могуць прадстаўнікі ўсіх краін, якія, мабыць, не палічылі ганебным прыняць у іх удзел з улікам палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вайны пад бокам.

Фота: Гомельскія ведамасці

Так, напрыклад, акрамя спартсменаў з краін СНД (украінцаў, зразумела, не будзе – рэд.), на гульні ў гэтым годзе збіраюцца прыехаць каманды з Егіпта, Ірана, Кітая, Кубы, Лівана і Малайзіі…Як вам такая геаграфія спаборніцтваў паміж спартсменамі краін СНД?

Нагадаем: II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў адбудуцца 5 і 13 жніўня на “Мінск-Арэне”. Спаборніцтвы па 20 відах спорту будуць праводзіцца ў 11 гарадах Беларусі.

Гомель будзе прымаць спаборніцтвы па дзюдо, якія пройдуць у Лядовым палацы. З гэтай нагоды на ўездзе ў Гомель і ўсталявалі тую самую самабытную беларускую Рысь – сімвал будучых гульняў, а сам горад актыўна прыводзяць у парадак.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png