276
Мікрараён Манастырок у Гомелі залівае вада. Паводле інфармацыі АСВОД, вада Сажа падышла да дамбы і стала пералівацца праз яе. У мікрараёне працуе пошукавая група Таварыства выратавання на водах.
Таксама пад вадой апынулася пляжная інфраструктура ў цэнтры Гомеля.
А вось многім гараджанам даспадобы паводка і яны з задавальненнем фатаграфуюць разліў ракі.