Як пісаць партызанскія лісты

by homieldays

Аўтарка youtube –канала “Янахімічыла” Яна Карслян размясціла новае відэа “Як пісаць партызанскія лісты”. У роліку распавядаецца пра 9 спосабаў напісаць нябачныя пасланні. Аказваецца, гэта можна зрабіць нават з дапамогай сліны.

Даведка. Яна Карслян скончыла гомельскую школу № 27, вучылася на хімічным факультэце ў БДУ. Скончыла магістратуру ў Акадэміі навук. Пасля з’ехала ў ЗША ў аспірантуру. У 2020 годзе абаранілася, мае ступень: PhD in Chemistry. Аўтарка ютуб канала “Янахімічыла”, які вядзе па-беларуску. Канал мае больш за 1000 падпісчыкаў. На канале можна знайсці такія відэа, як  “Што будзе, калі злучыць жуйку і шакалад?”, “Як палепшыць вашу каву?” альбо “Топ 6 хімічных рэчываў для чысціні ў доме”.

Гутарку з Янай Карслян можна пачытаць на сайце “Штодня”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png