HomelDays_Logo_Main-mobil

“Што тут прыгожага?”: Прапагандысцкія графіці не выклікалі захаплення ў жыхароў Гомеля

Жыхар Гомеля пазахапляўся прапагандысцкімі графіці ў Гомелі пра Другую сусветную вайну ў сацсетках. Але іншыя ўдзельнікі дыскусіі сустрэлі збольшага гэта халодна.

На фота А.С. два графіці – перамалёўкі з пашпартнага фота з імём прозвішчам і датамі жыцця. У каментарах паказалі іншыя прыклады прапаганды на сценах дамоў. Напрыклад, “Мы адно цэлае” – графіці, якое з’явілася ў Гомелі пасля пратэстаў 2020 года.

“У Мінску неверагодныя муралы. Хацелася б, каб і ў Гомелі дадалі менавіта арта”, – прапанавала Х.Д.Х.

Адзін з каментатараў назваў ваенныя графіці некрафіліей.

“Калі дзяржава не можа стварыць лепшую будучыню, яна ганарыца фантазіямі аб лепшым мінулым”, – дадаў іншы.

“Колькі Жукаў (бацька мясных штурмаў) людзей паклаў, што яго трэба было хаваць тварам уніз, а не муралы і помнікі яму ставіць”, – нагадаў Б.

“Краіна завісла ў саўку, і ўжо 30 год не развіваецца”, – перакананы Б.А.

“Што тут прыгожага?” – спытаў В.І. “Жудаснавата. Хочацца больш жыццярадасныя артаў”, – дадаў Н.Г. “Няма эстэтыкі ў гэтым”, – перакананы Н.

“Увогуле непрыгожа. Як жа ўжо гэты тупы «савок» зае…ў, яшчэ толькі чз-сцягоў навешаць забылі”, – лічыць Д.Д.

“Клянуся, гэта пачалі рабіць у апошнія гады, бо грамадзянам РФ гэта вельмі падабаецца, калі яны прыязджаюць і глядзяць)) Яшчэ гадоў чатыры таму гэтага не было”, – лічыць Д.Н.

“Дык гэта ж маскоўская калька. Дзіўнае разуменне прыгажосці. Гэта выхаваўчая прапаганда. Пры чым тут прыгажосць?” – спытала А.

“І што ў гэтым прыгожага? Ёсць жа алеі герояў, мемарыялы іх памяці… Лепш бы на могілках прыбіралі на магілах герояў, а то ўсё лопухамі зарасло. А дом з такім муралам выглядае як помнік на могілках”, – перакананая М.

“Не, гэта зусім не прыгожа. Адна справа — памяць, але зусім іншая — ператвараць горад у нейкі музей ВАВ. Гэта ўжо перабор, я лічу”, – заключыла Н.Г.

Штодзень

Слайдар пастоў