“Раніца ў выходны на аўтавакзале Гомеля пачынаецца аднолькава. Людзі – гэта заўсёды сюрпрыз для касіраў. Адкуль яны? Што імі рухае? Навошта ім наогул кудысьці рухацца? 2 рабочых касы і час чакання прыкладна ў паўтары бясконцасці”, – напісаў Л.

Фота: сацсеткі
У адказ яму кажуць, што за пятнаццаць год на вакзале нічога не змянілася (“пазнала месца па чэргах з першай секунды”), наракаюць на адсутнасць аптымізацыі працэсаў.
“Пра магчымасць набыць электронныя квіткі праз тэрмінал там не чулі”, – кажа Т.Ц.
З прапановаў для адміністрацыі паставіць аўтаматы для продажу квіткоў з аплатай карткай. А пасажырам раяць карыстацца сервісам infobus.by і набываць квіткі ў будні.
А пакуль, як ёмка адзначыў аўтар допісу: “Людзі для касіраў – сюрпрыз, як першы снег для ЖКГ”.