215
У Гомелі з’явіцца вуліца ў гонар расейскага чэкіста, які ўдзельнічаў у савецкай партызанцы ў гады вайны. Частка вулічна-дарожнай сеткі паміж вуліцамі Яфрэмава і Лепяшынскага будзе названая ў гонар нараджэнца Какчатаўскай вобласці Казахстану Мікалая Зябніцкага.
Пасля вызвалення Гомеля ад нацыстаў ён служыў у органах МГБ на тэрыторыі Гомельшчыны. Адметна, што мемарыяльная дошка ў гонар маёра дзяржбяспекі Зябніцкага ўсталяваная прама каля галоўнага ўваходу ў абласное ўпраўленне КДБ па Гомельшчыне, што сведчыць пра статуснасць гэтага чалавека ў вачах ягоных спадкаемцаў. Такім чынам, можна выказаць здагадку, што ініцыятыва аб увекавечанні магла наўпрост сыходзіць з гэтага ведамства.