Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем

Паводле вынікаў абласнога конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах па выніках 2024 года, БМЗ стаў лідарам Гомельшчыны. Нагадаем, у 2020 годзе менавіта на гэтым прадпрыемстве абвяшчалі страйк і далучаліся да агульнарэспубліканскай забастоўкі. У адрозненне, напрыклад, ад “Гомсельмашу”. 17 жніўня 2020 года спынілася праца ўсіх трох печаў на БМЗ. Пасля гэтага, за арганізацыю страйку, трое супрацоўнікаў прадпрыемства былі асуджаныя да калоніі. А 40 супрацоўнікаў былі звольненыя і атрымалі штрафы. Таксама супрацоўнікі БМЗ спрабавалі арганізаваць незалежны прафсаюз.

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна”, па 342 артыкуле КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” асуджана 139 жыхароў Жлобіна.

Былы міліцыянт Андрэй Кулакоўскі з граматай ад аблвыканкаму

Узнагароду за найлепшую арганізацыю ідэалагічнай працы атрымаў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Андрэй Кулакоўскі. Раней ён займаў пасаду начальніка РАУС Жлобіна.

Штодзень

Слайдар пастоў