“Цягнік перамогі” не для ўсіх

Ідэалогія не для ўсіх – у Гомель у чарговы раз прыбудзе расійскі праект «Цягнік перамогі». Але пабачыць экспазіцыю зможа не кожны.

Нягледзячы на тое, што наведванне «Цягніка перамогі» бясплатнае, прыйсці ў яго як у звычайны музей не атрымаецца. Уваход магчымы толькі пры наяўнасці папярэдне атрыманага дазволу.

Каб яго мець, трэба патэлефанаваць у кол-цэнтр адміністрацыі свайго раёна, падаць імя, імя па бацьку і прозвішча, а таксама год нараджэння. Дзеля чаго гэта патрэбна – для збору статыстычных дадзеных ці для праверкі на ідэалагічную чысціню – не паведамляцца. Адна асоба можа зарэзерваваць магчымасць уваходу толькі для трох асоб. То бок каб сям’і з двух дарослых і двух дзетак патрапіць у цягнік-музей, тэлефанаваць давядзецца кожнаму з бацькоў.

 

 

А мо неабходнасць папярэдняй рэзервацыі звязана з тым, што ў Беларусі ўжо не хапае на ўсіх не толькі бульбы, але і прапаганды. Няшмат ахвотных прасоўваць ідэалогію з масы, вось і даводзіцца размяркоўваць яе паміж «сваімі».

Нагадаем, «Цягнік перамогі» – праект, арганізаваны Расійскай чыгункай. З пачатку траўня выстава курсіравала паміж расійскімі гарадамі, а ў другой палове чэрвеня даедзе да абласных цэнтраў Беларусі.

Штодзень

Фота: Аргументы і факты, Гомельскія ведамасці

 

Слайдар пастоў