У Беларусі лясныя пажары, у Японіі перасыхаюць крыніцы

by ZB

З пачатку вясны 2025 года ў Беларусі ўжо зафіксавана больш за сотню лясных пажараў, наведванне лясоў, да таго, як у красавіку выпаў снег, было абмежаванае ў розных рэгіёнах краіны. Прычыны не толькі прыродныя (недахоп ападкаў), але і дзейнасць чалавека (падпал сухой травы, пакінутыя недакуркі ці незатушаныя вогнішчы). У гэты ж час на другім канцы планеты, у Японіі, старажытныя крыніцы могуць перасохнуць… з-за турыстаў.

Фота: вікіпедыя

У японскіх онсэнах (так называюць геатэрмальныя крыніцы, літ. – гарачая вада) узровень вады знізіўся да рэкордна нізкай адзнакі – 39,6 м (для параўнання, 4 гады таму гэты паказчык складаў 50 м). Вінавацяць у гэтым не глабальнае пацяпленне, а турыстаў.

За рэлаксам у цёплай мінералізаванай вадзе прыязджаюць ахвотныя з усяго свету. Пасля пандэміі папулярнасць геатэрмальных курортаў рэзка павялічылася. Але не ўсе жадаюць наведваць публічныя месцы для купання ў прыродным асяроддзі, бо дзеля гэтага трэба быць цалкам распранутым. Таму побач з крыніцамі ўтварылася вялікая інфраструктура з гатэлямі і прыватнымі ваннамі. Каб іх напоўніэкаць, вада бралася з крыніц, што і прывяло да крытычнай сітуацыі (і гэта пры тым, што вечар у такой ванне каштуе некалькі соцень долараў).

Каб выратаваць сітуацыю, улады былі вымушаны накласці шэраг абмежаванняў для гатэляў, што прапануюць такую паслугу.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png