Перастаў працаваць краязнаўчы сайт, які ствараў палітвязень і журналіст Яўген Меркіс

by homieldays

“Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны”, дзе размяшчалася багата ўнікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна, перастаў адкрывацца. Цяпер пры адкрыцці старонкі nashkraj.info пазначаецца “сайт недасяжны”.

Таксама выдалены тэлеграм-канал “Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны”. Стваральнік дадзенага сайта і тэлеграм-канала — Яўген Меркіс.  Яго затрымалі 13 верасня. У гэты ж дзень у журналіста прайшоў вобшук, падчас якога канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена Меркіса палітвязнем. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4).

На сайце “Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны” можна было прачытаць, напрыклад, пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648-51 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду і начыння ў гаворках Лоеўшчыны і іншую інфармацыю.

Штодзень https://t.me/shtodzien https://www.facebook.com/sztodzien

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png