Штосьці для Штодня

by ZB

Дарагія падпісчыкі, чытачы і прыхільнікі “Штодня”!

Наш рэсурс з’явіўся ў вельмі няпросты час, калі ў Беларусі разгортваліся рэпрэсіі і пачалося шалёнае ганенне на ўсе беларусацэнтрычныя ініцыятывы.

Мы сталі адзіным на Гомельшчыне рэсурсам, які працягваў інфармаваць вас выключна па-беларуску і заўжды падаваў правераную інфармацыю. За гэта нас “улады” прызналі “экстрэмістамі”.

Дзякуючы “Штодню” некаторыя ініцыятывы сталі паспяховымі, а лідары меркаванняў атрымалі трыбуну для выказвання. Мы заўжды прытрымліваліся журналісцкіх стандартаў і стараліся прасоўваць тэмы, пра якія не пісалі ніхто да нас. Цяпер мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы. Калі вы лічыце, што дзейнасць “Штодня” запатрабаваная, просім далучыцца да фінансавай падтрымкі нашага праекту, каб мы маглі пісаць болей, а нашыя аўтары мелі магчымасць займацца ўлюбёнай справай.

Просім падтрымаць нас на патрэоне.

Увага!!! З Беларусі не падтрымлівайце нас, паколькі гэта цягне за сабой рызыку крымінальнага пераследу.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png